Італьянскі фінал на US Open. 26-я ракетка свету Флавія Пенета выйграла ў сваёй суайчынніцы Раберты Вінчы 7:6, 6:2 і стала пераможцам жаночага турніру Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

usopen.org

usopen.org

Пенета падчас цырымоніі ўзнагароджання абвясціла, што прыняла рашэнне завяршыць прафесійную кар'еру. 33-гадовая тэнісістка расказала, што рашэнне было прынята 11 месяцаў таму, і цяпер наступіў ідэальны момант для завяршэння кар'еры.

Тэнісістка паведаміла, што дайграе сезон-2015 да канца, а потым сыдзе з тэніса.

Азаранка, нагадаем, дайшла да 1/4 фіналу, дзе прайграла Сімоне Халеп, а тая, у сваю чаргу, у паўфінале Пенеце.

У фінале мужчынскага турніру згуляюць сёння Новак Джокавіч і Роджэр Федэрэр. Пачатак не раней за 23:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0