Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты эканаміста Віктара Цярэшчанкі Алег Несцяркоў, аб знікненні якога ўчора заявілі ў выбарчым штабе, знайшоўся.

Пра гэта паведаміў Сяргей Скрабец, які з'яўляўся даверанай асобай Цярэшчанка.

«Несцяркоў знайшоўся, я ўчора з ім размаўляў. З ім усё нармальна», - сказаў Скрабец.

Паводле яго слоў, Несцяркоў патлумачыў, што не выходзіў на сувязь з паплечнікамі, бо быў зламаны тэлефон. «Гэта яго асабістая справа», — дадаў Скрабец.

Узяць каментар у самога Несцяркова не ўдалося — ён па-ранейшаму не адказвае на тэлефонныя званкі.

Пра тое, што Несцяркоў знік і больш за тыдзень не выходзіць на сувязь са штабам, паведаміў Цярэшчанка 10 верасня.

«Нашы спробы знайсці яго не ўвянчаліся поспехам. Больш за сем дзён я яго не бачыў і не чуў. Два яго мабільныя тэлефоны адключаныя, члены майго штаба спрабавалі яго знайсці, але не знайшлі. Кудысьці ад'ехаць ён не мог. Падобна на тое, што нешта адбылося з ім», — распавёў Цярэшчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?