Расія і Беларусь на выставе Russia Arms Expo ў Ніжнім Тагіле падпісалі кантракт на пастаўку партыі БТР-82А у беларускія Узброеныя сілы. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўзбраення Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Сяргей Сіманенка.

«Мы з расійскім бокам сёння падпісалі кантракт на пастаўку ва Узброеныя сілы нашай рэспублікі самых сучасных браніраваных машын БТР-82А», — сказаў ён.

Сіманенка удакладніў, што гэтыя машыны паступяць у сухапутныя часткі беларускіх УС у 2016 годзе. «Гэтыя машыны дазваляюць вырашаць шырокі спектр задач з высокай эфектыўнасцю, таму наша армія вельмі ў іх зацікаўлена», — растлумачыў генерал.

Распрацоўкай і стварэннем гэтых узораў узбраення ў Расіі займаецца Ваенна-прамысловая кампанія, якая, у прыватнасці, вырабляе бронетранспарцёры новага пакалення «Бумеранг». Раней крыніца ў расійскім абаронна-прамысловым комплексе паведаміла ТАСС, што па кантракце Беларусі будзе пастаўлена больш за 10 машын.

БТР-82А — гэта праект глыбока мадэрнізаванага бронетранспарцёра БТР-80, прыняты на ўзбраенне ў 2010 годзе. Машына атрымала новы баявы модуль з 30-міліметровай аўтаматычнай гарматай, якая здольная весці агонь як на наземных, гэтак і па паветраных цэлям, і 7,62 мм кулямётам.

Рэкламны відэаролік пра БТР-82А.

Звычайна БТР-82А камплектуюцца дызелем 300 к.с. вытворчасці КАМАЗа. Хуткасць руху па шашы — да 80 км/г. Заяўлены мотарэсурс машыны — 50.000 км да капітальнага рамонту. Маса — 16 т.

У 2012 годзе папярэднюю мадыфікацыю машыны БТР-82 купляў Казахстан. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?