Паважаныя, дарагія мае людзі, вы зрабілі вялікую палітычную памылку ў №28 папяровага тыднёвіка «Наша Ніва», ды яшчэ на 1-й старонцы свайго выдання. Яна ў першым загалоўку: «Выбары ёсць, а выбару няма».

Яшчэ з мінулых выбараў людзі Беларусі зразумелі, што няма ніякіх выбараў на выбарах. Ці ёсць магчымасць праверыць вынікі падліку галасоў? І гэта называецца: «няма выбараў».

Служкі рэжыму аж млеюць, зазываючы на «датэрміноўку» людзей. Таму трэба пісаць: няма выбару і няма выбараў.

А няма выбару таму, што гэтыя людзі, якія балатуюцца ў прэзідэнты, не разумеюць самой тэхналогіі падману на выбарах (або разумеюць і свядома падыгрываюць ёй?!).

Цягнуць палітычна недасведчаны народ на «выбары», разумеючы, што самыя не пройдуць і юрыдычна замацуюць выбарчы спектакль, надаўшы гэтым самым галоўнаму артысту легітымнасць.

Сталыя людзі кажуць, што сапраўдныя выбары павінны праходзіць толькі ў адзін дзень.

У кожнай вобласці ёсць годныя ў кандыдаты людзі, а не тое, што нам падсоўваюць, — нейкую зашмальцаваную калоду старых артыстаў з цэнтра, ды яшчэ разбаўленую сумнеўнай фігурай.

А сённяшнія кандыдаты павінны сысці як старая мадэль падтрымкі дзейнага рэжыму.

Патрэбная краіне дэмакратыя. Інакш — тупік, інакш — другая Украіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?