На авіябазе Лілвардзе ў Латвіі амерыканскія ВПС прадэманстравалі новую мадэль беспілотнага апарата MQ-1 Predator, які да гэтага не ўжываўся ў Еўропе.

На дэманстрацыі прысутнічаў прэзідэнт Латвіі Раймандс Веёніс. Ён заявіў, што Латвія разглядае магчымасць набыцця ўласных БПЛА.

Паводле яго слоў, гэтая дэманстрацыя важная для стварэння клімату ўзаемнага супрацоўніцтва паміж партнёрамі па НАТА.

Былая савецкая авіябаза Лілвардзе была нядаўна істотна мадэрнізаваная.

Новая мадэль беспілотніка здольная несці ракетнае ўзбраенне, але выкарыстоўваецца ў асноўным у разведвальных мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?