Рабочы ААТ «Беларуськалій» атрымаў цяжкія траўмы пры абрушэнні даху ў адной з лаў чацвёртага рудаўпраўлення, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС Беларусі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў суботу, 5 верасня, у лаве на глыбіні 440 метраў.

Высветлілася, што на горнарабочага вычышчальнага забою абрынуўся ўчастак даху 1,5x1x0,05 м, які знаходзіцца над забойным канвеерам.

Пацярпелы, мужчына 1984 года нараджэння, з папярэднім дыягназам «закрытая траўма паяснічнага аддзела пазваночніка, закрытая траўма грудной клеткі, тупая траўма жывата» шпіталізаваны ў рэанімацыю Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы. Стан ацэньваецца як цяжкі.

Для высвятлення абставінаў атрымання траўмы створана камісія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?