«Тое, што ў Беларусі больш не засталося палітвязняў, — значны факт. ЕС і яго члены павінны павысіць узровень дыялогу з уладамі Беларусі», — напісаў былы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сябе ў твітары.

Сікорскі быў адным з архітэктараў папярэдняга дыялогу з Беларуссю ў 2008—2010 гадах. Ён займаў пасаду міністра замежных спраў Польшчы ў 2007—2014.

Вызваленне палітвязняў было адным з патрабаванняў Захаду да Беларусі ў галіне правоў чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?