Reuters.com

Reuters.com

Святарам Рымска-каталіцкай царквы будзе дазволена адпускаць грахі жанчынам, якія зрабілі аборт, і дактарам, якія праводзяць такія аперацыі, вынікае з ліста Папы Францішка, апублікаванага Ватыканам.

Гэта рашэнне будзе дзейнічаць на час пазачарговага так званага Юбілейнага года, які пачнецца 8 снежня 2015 г. У ходзе такога года дапускаецца магчымасць асаблівага адпушчэння грахоў.

«Я вырашыў, нягледзячы ні на якія пярэчанні, дазволіць усім святарам на працягу Юбілейнага года па сваім меркаванні адпускаць грэх аборту тым, хто яго здзейсніў, і хто са зламаным сэрцам, шукаем прабачэння за гэта», — гаворыцца ў лісце пантыфіка.

Такім чынам, Францішак пайшоў супраць меркавання кансерватыўных колаў у каталіцкай царкве, якія выключаюць любую магчымасць адпусціць грахі тым, хто здзейсніў аборт.

Як напісаў пантыфік, ён сустракаў вельмі многіх жанчын, «якія нясуць у сваім сэрцы шнар гэтага пакутлівага і хваравітага рашэння».

Паводле вучэння Рымска-каталіцкай царквы, аборт з'яўляецца настолькі цяжкім грахом, што той, хто яго здзейсніў, аўтаматычна адлучваецца ад прычасця. Звычайна адпусціць гэты грэх можа толькі галоўны духоўнік епархіі, але рашэнне Папы дасць такую магчымасць усім святарам.

Пра рашэнне правесці пазачарговы Юбілейны год Францішак абвясціў у красавіку. У апошні раз такое рашэнне прымалася ў 2000 годзе папам Янам Паўлам II.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?