Ваенныя Расіі падрыхтавалі пяць пантонных перапраў для перакідання сіл праз раку Северскі Данец.

Пра гэта заявіў сакратар Савета нацбяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў, перадае прэс-служба РНБА.

Па словах Турчынава, інжынерныя падраздзяленні арміі РФ навялі 5 пантонных перапраў праз раку Северскі Данец на ўчастку, дзе па яе фарватэры праходзіць дзяржаўная мяжа Украіны з Расіяй, «а таксама абсталявалі пад'язныя шляхі да гэтых перапраў».

«Такім чынам фармуецца ваенная інфраструктура для забеспячэння перакідання дадатковых падраздзяленняў расійскіх войскаў на акупаваную тэрыторыю Украіны для іх баявога прымянення», — сказаў Турчынаў.

Ён заявіў, што гэта з'яўляецца чарговым сведчаннем «прамога і непасрэднага ўдзелу расійскай арміі ў развязанай Крамлём вайне на Усходзе Украіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?