Сярэдні налічаны (брута) заробак у Літве ў другім квартале дасягнуў 713,9 еўра — на 4,6% больш, чым за такі ж перыяд 2014-га, паведамляе Delfi са спасылкай на Дэпартамент статыстыкі.

Сярэдняя выплачаная (чыстымі) зарплата ў краіне за той жа перыяд вырасла на 4,4% да 553,8 еўра.

Нагадаем, што сярэдні заробак у Беларусі («бруднымі») ў ліпені 2015 года павялічыўся на 125 тыс. і склаў 7 млн 8 тыс. 600 рублёў. 

Аднак праз дэвальвацыю рубля сітуацыя не выглядае такой радаснай. Па цяперашнім курсе еўра (20 474 на 26 жніўня) за сярэдні заробак можна набыць 342 адзінкі еўрапейскай валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0