Каля сталічных абменных пунктаў становішча адносна спакойнае, валюта ў касах была. Такі вынік маніторынгу, які правёў БелаПАН вечарам 24 жніўня (з 18 да 19 гадзін) у цэнтры горада.

Карэспандэнт абышоў пункты абмену валюты і аддзяленні «Беларусбанка», «Белгазпрамбанка», «Банка БелВЭБ», «Белінвестбанка», «МТБанка» і «Тэхнабанка». Грамадзяне актыўна цікавіліся курсамі, некаторыя ўслых каментавалі («Долар амаль 18. Ашалець!», «Божа мой, дзяржава родная!»). Аперацыі ажыццяўляліся як па куплі, так і па продажы валюты. Чэргі былі невялікія — ад двух да дзевяці чалавек.

Паводле слоў аператара адной з кас «Белгазпрамбанка», сітуацыя адрозніваецца ад снежаньскай, калі набыць валюту было практычна немагчыма. На пытанне, ці можна купіць некалькі тысяч долараў, яна адказала сцвярджальна. Адна з кліентак у касе «Тэхнабанка» каля ЦУМа набыла буйную суму ў валюце. Перад ёю некалькі чалавек долары прадавалі.

Курс куплі долара ў гэтых абменных пунктах складаў 17.300—17.750 рублёў, продажу — 17.950—18.200, курс еўра — адпаведна 19.700—20.000 і 20.750—21.300 рублёў, расійскага рубля — 235—248 і 254—260.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?