Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 364, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа ад 12 мая 2005 года № 219 «Аб страхавых унёсках па дагаворах добраахвотнага страхавання жыцця, дадатковай пенсіі і медыцынскіх расходаў, што ўключаюцца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг)». 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, павялічваецца гранічны памер страхавых унёскаў, якія арганізацыі могуць уключаць у затраты па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг). Па дагаворах страхавання жыцця і дадатковай пенсіі гранічны памер унёскаў узрастае адпаведна з 4% і 8% фонду заработнай платы да 12% і ў разліку на аднаго работніка — адпаведна з адной і дзвюх базавых велічынь да адной мінімальнай заработнай платы. Што датычыцца дагавораў добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў, то гранічны памер унёскаў павялічваецца з 3% да 5% фонду заработнай платы. 

Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?