Паводле паведамлення чытача сайту charter97.org, у Дзень салідарнасці 16 жніўня ў найбольш людных месцах Брэста з'явіліся плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязня Мікалая Статкевіча.

Нагадаем, 16-ы дзень кожнага месяца адзначаецца як Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Падобная акцыя адбылася сёння ў Паставах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0