12 жніўня ў Шальчынінкскім раёне ў лагеры маладых стралкоў «Сіла ў адзінстве» прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце сказала, што ў выпадку агрэсіі Літву абаранялі б грамадзяне ўсіх нацыянальнасцяў.

Delfi.lt

Delfi.lt

У лагеры ў вёсцы Пашканяй на тэрыторыі літоўскай школы знаходзіцца 100 дзяцей. Сёлета да іх далучыліся члены нацыянальных суполак Вільни і 10 падлеткаў з Украіны. «Літву любяць, і ў выпадку неабходнасці, яе будуць абараняць грамадзяне ўсіх нацыянальнасцяў. Гэта даказваюць ўдзельнікі гэтага лагера і ўдзельнікі ўсёй дзейнасці стралкоў — літоўцы, палякі, рускія і людзі іншых нацыянальнасцяў, якія хочуць навучыцца абараняць сваю краіну. У адзінстве мы — непераможная сіла», — цытуе словы прэзідэнта прэс-служба.

Гэтым летам у 55-ці лагерах Літоўскага саюза стралкоў адпачывае больш за 4500 дзяцей. Юныя стралкі вучацца тэорыі і практыцы, удзельнічаюць у розных вучэннях. ЛСС быў заснаваны ў 1919 г. У гады савецкай акупацыі дзейнасць арганізацыі была спыненая. Саюз аднавілі ў верасні 1989 года. Цяпер у яго шэрагі ўваходзяць амаль 9000 добраахвотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?