Кіраўнік Адэскай абладміністрацыі Міхаіл Саакашвілі заявіў пра намер пераскіраваць праз Украіну паток грузаў, якія павінны пайсці з Кітая ў Еўропу праз Расію па новым «Шаўковым шляху». Пра гэта былы прэзідэнт Грузіі заявіў у эфіры ўкраінскага «5 канала», перадае lenta.ru.

«Шаўковы шлях», па задуме Саакашвілі, павінен прайсці праз украінскі порт Ільічэўск. «Рэальна лагістыка займае 30 дзён праз Расею, праз Ільічэўск - максімум дзевяць дзён. Усё ўжо пабудавана. Вялікія плыні трэба прывесці. І гэта магчыма прывесці, гэта існуе», - заявіў адэскі губернатар.

Паводле яго слоў, для рэалізацыі праекта неабходна пабудаваць мост праз Днястроўскі ліман. Пры гэтым, дзякуючы мосту, па словах Саакашвілі, «ніхто ніколі не адарве Бесарабію» ад Украіны. «Мы ўжо працуем», - запэўніў ён.

Эканамічны пояс «Шаўковага шляху» - інфраструктурны праект, які павінен забяспечыць транспартны калідор паміж Кітаем і Еўропай. Адна з галінак «Шаўковага шляху» павінна прайсці праз Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0