У распараджэнне міністэрства замежных спраў Літвы трапіў пашпарт расійскага грамадзяніна, выдадзены ў 2013 годзе, у якім Крым пазначаны як частка Расійскай Федэрацыі.

«Еўрапейская праўда» атрымала ад літоўскага дыпведамства сканкопію дакумента з прыхаванымі персанальнымі дадзенымі і каментары дыпламатаў.

Прад'яўнік дакумента, расеец 1992 нараджэння, пражывае ў Калінінградскай вобласці і звярнуўся ў консульства Літвы ў Калінінградзе па дазвол на праезд па тэрыторыі ЕС (выдаецца калінінградцам-расейцам, якія хочуць праехаць на асноўную тэрыторыю РФ наземным транспартам).

Гэты замежны пашпарт быў выдадзены таксама ў Калінінградскай вобласці і датаваны 24 снежня 2013 года. У гэты час, як вядома, у Кіеве праходзіў Еўрамайдан, а РФ яшчэ не ажыццявіла незаконную анексію Крыма.

Між тым месцам нараджэння прад'яўніка пашпарта пазначаная «Рэспубліка Крым, Расія».

«Гэты пашпарт з'яўляецца абуральнай дэманстрацыяй афіцыйнай пазіцыі Расіі адносна тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны нават да незаконнай анексіі Крымскага паўвострава.

Яго выдалі толькі праз тыдзень пасля сустрэчы Януковіча і Пуціна ў Маскве, калі апошні паабяцаў Украіне падтрымку і крэдыт у памеры $15 млрд», — падкрэслілі ў літоўскім ведамстве.

Расейцу-прад'яўніку пашпарта было адмоўлена ў дазволе на ўезд у ЕС, адзначаюць у МЗС Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?