Фота PAP/Radek Pietruszka

Фота PAP/Radek Pietruszka

У сваёй першай прамове ў якасці кіраўніка дзяржавы ён нагадаў, што не забудзе пра свае перадвыбарчыя абяцанні.

Выступаючы перад Нацыянальным сходам Дуда падкрэсліў, што яго галоўная задача — накіраваць парламентарам два законапраекты: аб павелічэнні свабоднай ад падатку сумы даходаў і змяншэнне пенсійнага ўзросту.

PAP/Jacek Turczyk

PAP/Jacek Turczyk

Закранаючы пытанне замежнай палітыкі Дуда заявіў, што рэвалюцыі ў гэтай галіне не будзе. Прэзідэнт хоча актывізаваць удзел Польшчы на міжнароднай арэне. Асаблівую ўвагу Анджэй Дуда збіраецца надаць мілітарнай моцы Польшчы: «Галоўнае — гэта будаўніцтва моцнай і сучаснай польскай арміі. Гэта вельмі важная задача на бліжэйшыя гады. Гэта асноўная гарантыя незалежнасці, суверэнітэту і бяспекі грамадзян».

Пасля ўрачыстасці прыняцця прысягі прэзідэнцкая пара сустрэлася з Аннай і Браніславам Камароўскімі.

Прэзідэнт Анджэй Дуда (справа), былы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі (злева) і іх жонкі Агата Корнхаузер-Дуда (справа) і Ганна Камароўска (злева). Фота: PAP/Bartłomiej Zborowski

Прэзідэнт Анджэй Дуда (справа), былы прэзідэнт Браніслаў Камароўскі (злева) і іх жонкі Агата Корнхаузер-Дуда (справа) і Ганна Камароўска (злева). Фота: PAP/Bartłomiej Zborowski

На цырымоніі прысутнічала каля 600 гасцей, у прыватнасці, былыя прэм'ер-міністры Польшчы Ежы Бузэк, Ян Кшыштаф Бялецкі і Казімеж Марцінкевіч, а таксама былыя прэзідэнты краіны Лех Валенса і Аляксандр Квасьнеўскі.

Дуда, вылучэнец апазіцыйнай партыі «Права й справядлівасць», атрымаў перамогу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, які адбыўся 24 мая. Ён набраў 51,55% галасоў, у той час як яго сапернік — ранейшы прэзідэнт краіны Браніслаў Камароўскі — заручыўся падтрымкай 48,45% выбаршчыкаў.

Анджэй Дуда выступіў за стварэнне Балта-Чарнаморска-Адрыятычнага блока дзяржаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?