Прыблізна 60 т марозіва штодня рэалізуецца ў Мінску ў спякоту, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Для параўнання: у асенне-зімовы перыяд у горадзе рэалізуюць прыкладна 15 т марозіва, з прыходам вясновага цяпла і бліжэй да лета — да 40 т.

У звычайныя дні мінчане аддаюць перавагу пламбіру, удзельная вага продажаў якога складае да 80%, а ў спякоту хітамі становяцца «Фруктовы лёд», «Пламбір класічны ў абалонцы з фруктовага лёду», «Летні» і «Пінгвін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?