У Беларускі дзяржаўны універсітэт на платную форму навучання залічана 2656 абітурыентаў (з іх на дзённую платную форму навучання — 1790).

Адзначаецца высокі ўзровень іх падрыхтаванасці. Кожны чацвёрты «платнік» па агульным конкурсе па выніках ЦТ набраў больш за 300 балаў, адзначае прэс-служба БДУ.

Сярод прынятых на платную форму навучання ў БДУ 32,3% складаюць мужчыны, 67,7% — жанчыны (у 2014 — 33,5% і 66,5% адпаведна).

Лідары па прахадных балах сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцяў:

  • Хімія лекавых злучэнняў — 279 (у 2014 — 286);
  • Біяхімія — 229 (у 2014 — 234);
  • Актуарная матэматыка — 228;
  • Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (вэб-праграмаванне і інтэрнэт тэхналогіі) — 217;
  • Прыкладная інфарматыка (напрамак — Web-дызайн і камп'ютарная графіка) — 216;
  • Кампутарная бяспека — 215.

Рэйтынг па прахадных балах сярод сацыяльна-гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў:

  • Міжнароднае права — 279 (у 2014 — 289);
  • Міжнародныя адносіны — 276 (у 2014 — 270);
  • Бізнес-адміністраванне — 276 (у 2014 — 257);
  • Журналістыка міжнародная — 271 (у 2014 — 224);
  • Правазнаўства — 269 (у 2014 — 209);
  • Інфармацыя і камунікацыя — 267 (у 2014 — 238);
  • Эканамічнае права — 263 (у 2014 — 194);
  • Менеджмент у сферы міжнароднага турызму — 256 (у 2014 — 256);
  • Лінгвакраіназнаўства — 256 (у 2014 — 283);
  • Сусветная эканоміка — 243 (у 2014 — 243);
  • Лагістыка — 243 (у 2014 — 234);
  • Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі — 237 (у 2014 — 209);
  • Мытная справа — 236 (у 2014 — 265);
  • Менеджмент — 223 (у 2014 — 209);
  • Эканамічная інфарматыка — 221 (у 2014 — 177);
  • Паліталогія — 217 (у 2014 — 171);
  • Сацыяльныя камунікацыі — 213 (у 2014 — 190);
  • Фінансы і крэдыт — 212 (у 2014 — 186);
  • Журналістыка (друкаваныя СМІ) — 207.

Самыя высокія прахадныя балы ў «завочнікаў» зафіксаваныя: сацыяльная работа (скарочаны тэрмін навучання) — 221 (у 2014 — 209); правазнаўства — 202 (у 2014 — 157); фінансы і крэдыт (скарочаны тэрмін навучання) — 181 (у 2014 — 190); журналістыка (аўдыёвізуальная) — 173 (у 2014 — 158).

Для атрымання другой вышэйшай адукацыі залічана 237 абітурыентаў.

Найбольш папулярныя спецыяльнасці сярод гэтай катэгорыі абітурыентаў: правазнаўства (конкурс тут склаў 1,6 чалавека на месца, усяго залічана 85); фінансы і крэдыт (конкурс — 1,5 чалавека на месца, залічана 10); псіхалогія (конкурс — 1,5 чалавека на месца, залічана 50).

Самыя высокія прахадныя балы ў БДУ на бюджэт: спіс спецыяльнасцяў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?