У Мінску, на вуліцы Кальварыйскай, 5 жніўня тралейбус 9-га маршруту урэзаўся ў асвятляльную мачту, паведаміў AUTO.TUT.BY памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

У выніку ДТЗ сур'ёзна пацярпелі 37-гадовая вадзіцелька — яе з кабіны дэблакавалі ратавальнікі, — а таксама некалькі пасажыраў. Некаторыя адмовіліся ад меддапамогі або шпіталізацыі.

Як мяркуецца, прычынай ДТЗ стала рэзкае пагаршэнне стану здароўя кіроўцы — у сталіцы стаіць спёка. ДАІ таксама не выключае, што прычынай аварыі магла стаць няспраўнасць тармазной сістэмы тралейбуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?