Тут і ніжэй фота: Earl The Grumpy Puppy via Facebook

Тут і ніжэй фота: Earl The Grumpy Puppy via Facebook

У інтэрнэце набірае папулярнасць сабака па мянушцы Эрл, у «выразе твару» якога пазнаюцца тыя ж эмоцыі, што ў славутага Сярдзітага Коціка, «Grumpy Cat», распавядае Daily Mail.

Нягледзячы на невясёлы выгляд, Эрл — энергічны сабака, які любіць ганяць мяч па парку, загараць на сонейку і есці сабачыя пачастункі, кажа гаспадар Эрла Дэрэк Блумфілд. Проста парода такая (дакладней, змешванне пародаў).

«Ён самы расслаблены, спакойны шчанюк, якога толькі можна знайсці, — кажа гаспадар. — Калі ён нечага ад цябе хоча, ён проста будзе сядзець побач і глядзець, пакуль яго не спытаеш. У адказ ён завіхляе хвастом».

Тым не меней, фанаты Эрла ў інтэрнэце бачаць у яго пысе шмат незадаволенасці. «Ну давай, скажы «апорт» яшчэ раз», — такія словы пад фота Эрла набываюць ці то іранічнае, ці то пагрозлівае адценне.

Глядзіце таксама: Пяць самых знакамітых катоў інтэрнэту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?