Міжнародны алімпійскі камітэт у пятніцу абраў Пекін сталіцай зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года. На пасяджэнні МАК 31 ліпеня члены камітэта рабілі выбар паміж Пекінам і Алма-Атой.

Дэлегацыя з Казахстана зрабіла ўпор на кліматычны і гістарычны фактары. Слоган кампаніі гучаў як «Keeping it real». «Сапраўдны снег, сапраўдныя горы і сапраўдныя зімовыя гульні» — гаварылася ў прэзентацыі Казахстана.

Заяўка Пекіна прадугледжвае выкарыстанне штучнага снегу.

Кітайская дэлегацыя зрабіла ўпор на тое, што ў горадзе ўжо адбывалася Алімпіяда, а значыць, ён мае ўсе неабходныя рэсурсы, інфраструктуру і кадры, каб паўтарыць летнія Гульні 2008 года, але ўжо ў зімовым варыянце.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Алімпіяды-2008 у Пекіне.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Алімпіяды-2008 у Пекіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?