У Кітаі пасажыр рэйса авіякампаніі Shenzhen Airlines хацеў выклікаць на борце лайнера пажар і справакаваць яго крушэнне, паведамляюць дзяржаўныя СМІ краіны.
Інцыдэнт адбыўся ў момант, калі самалёт з 95 пасажырамі і дзевяццю членамі экіпажа на борце заходзіў на пасадку ў горадзе Гуанчжоў на поўдні краіны.
Мужчына, імя якога не паведамляецца, паспрабаваў учыніць пажар, скарыстаўшыся запальніцай і гаручай вадкасцю.
Членам экіпажа і іншым пасажырам удалося абясшкодзіць зламысніка. Двое з іх пацярпелі і былі шпіталізаваныя пасля прызямлення лайнера.
Кітайскія перавозчыкі, як і большасць авіякампаній па ўсім свеце, забараняюць праносіць на борт запальніцы і лёгкаўзгаральныя вадкасці. Як мужчына прайшоў дагляд у аэрапорце, невядома.
0
0
0
0
0
0