Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што падпісаў загад аб стварэнні ў складзе Нацыянальнай гвардыі брыгады спецыяльнага прызначэння.

Паводле яго слоў, брыгада будзе дыслакаваная пад Кіевам. Камплектаваць яе будуць найлепшымі байцамі Нацыянальнай гвардыі, а таксама добраахвотнікамі, якія праявяць жаданне служыць у спецназе.

«Гэта будзе цалкам укамплектаваная брыгада, якая гатовая да антытэрарыстычных дзеянняў у любым пункце краіны, як супраць агрэсара, так і супраць дыверсійных груп», — падкрэсліў Авакаў.

Паводле яго слоў, брыгаду назавуць у гонар герояў «нябеснай сотні». Так на Украіне называюць людзей, якія загінулі зімой 2014 года ў Кіеве ў сутыкненнях міліцыі з удзельнікамі пратэстаў супраць прэзідэнта Віктара Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?