Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's павысіла крэдытны рэйтынг Грэцыі адразу на дзве прыступкі.

Павышэнне рэйтынгу Афін у кампаніі патлумачылі дасягненнем краінай дамоўленасці з крэдыторамі з нагоды чарговага пакета фінансавай дапамогі — трэцяга па ліку.

Пазіцыя Грэцыі ў класіфікацыі Standard & Poor's вырасла з «ССС-» да «ССС+». Цяпер агенцтва не лічыць дэфолт у краіне непазбежным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?