У Маскоўскім раёне Мінска беспрацоўны мужчына выпаў з акна 4 паверха, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Ратавальнікі прыбылі на дапамогу брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Яны знялі з даху пад'езда і перанеслі ў машыну медыкаў маладога чалавека 1987 года нараджэння. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з папярэднім дыягназам пералом правай нагі. Меркаваная прычына яго падзення — спроба суіцыду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?