У Аўстраліі ў пятніцу праходзіць цырымонія памінання ахвяр крушэння рэйса MH17, збітага год таму ў небе над Украінай, у выніку чаго загінулі 298 чалавек — усе, хто быў на борце самалёта. 38 з іх былі грамадзянамі або жыхарамі Аўстраліі.

Тоні Эбат

Тоні Эбат

У садзе парламента ў Канберы таксама будзе ўсталяваная памятная дошка з імёнамі загінулых.

Самалёт Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся ў Данецкай вобласці Украіны 17 ліпеня мінулага года.

Краіны Захаду лічаць, што існуе дастаткова доказаў таго, што самалёт быў збіты ракетнай устаноўкай, якую Расія прадаставіла прарасейскім узброеным фарміраванням на ўсходзе Украіны. Расія гэта адмаўляе.

Дэпутаты парламента Аўстраліі перапынілі свае зімовыя канікулы і вярнуліся ў Канберу на цырымонію памінання загінулых.

Перад пачаткам цырымоніі прэм'ер-міністр Тоні Эбат сказаў, што «на борце гэтага самалёта былі 298 ні ў чым не вінаватых людзей, і наша пачуццё справядлівасці не можа прыняць іх гібель».

Міністр замежных спраў Джулі Біша заявіла, што міжнародная супольнасць поўная рашучасці прыцягнуць да адказнасці вінаватых.

Лідар аўстралійскай апазіцыі Біл Шортэн і галоўны маршал авіяцыі ў адстаўцы Ангус Х'юстан, які ўзначальваў працэс ідэнтыфікацыі і рэпатрыяцыі целаў загінулых, таксама выступяць на цырымоніі.

Пасля заканчэння цырымоніі прэм'ер-міністр Эбат сустрэнецца з сваякамі і сябрамі загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?