Белстат апублікаваў вынікі штогадовага даследавання, у якім высветліў, дзе ў Беларусі спажываюць найбольш каларыйную ежу.

Улічвалася каларыйнасць харчавання, якое было спажыта членам сям'і за дзень.

Пяты год запар найбольш сытна ядуць на Гродзеншчыне. Цікава, што з 2010 года кожны жыхар Беларусі стаў атрымліваць на 200-300 кілакалорый больш.

Месца Вобласць Каларыйнасць
1 Гродзеншчына 2747
2 Міншчына 2733
3 Брэстчына 2713
4 Гомельшчына 2647
5 Віцебшчына 2617
6 Магілёўшчына 2585
7 Мінск 2536

Якімі прадуктамі беларусы набіраюць свой рацыён? Найбольшая доля, 30% калорый, трапляе ў арганізм з хлеба і хлебапрадуктаў. Далей ідуць мяса (22%), малако (12%), алей і іншыя тлушчы (9%), кандытарскія выбары (9%), бульба (6%), фрукты і ягады (4%), гародніна (3%), а таксама рыба (2%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?