Суд пасёлка Кромы Арлоўскай вобласці прысудзіў да шасці месяцаў грамадскіх прац настаўніка і паэта Аляксандра Быўшава, прызнанага вінаватым у экстрэмізме і распальванні нацыянальнай варожасці.
Па рашэнні суда Быўшаву, які выкладаў у мясцовай школе нямецкую мову, таксама забаронена працаваць настаўнікам.
У сакавіку 2014 года пасля анексіі Расіяй Крыма Аляксандр Быўшаў напісаў два вершы, у якіх у рэзкіх выразах заклікаў украінцаў супраціўляцца інтэрвентам.
У рамках заведзенай на яго крымінальнай справы была праведзена лінгвістычная экспертыза, якая не выявіла нічога крымінальнага ў вершах Быўшава.
Аднак затым была праведзеная яшчэ адна экспертыза, згодна з якой вершы ўзбуджаюць нянавісць і варожасць да рускіх. Менавіта гэтую, паўторную экспертызу суд далучыў да справы.