Казкі / Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 336 с.

У кнігу ўвайшлі творы «Караван», «Каліф-бусел», «Выратаванне Фацімы», «Несапраўдны прынц», «Александрыйскі шэйх і яго нявольнікі», «Гісторыя Альмансора» (усе пераклаў Ігар Крэбс), «Карабель прывідаў», «Халоднае сэрца» (абедзве — Альгерд Бахарэвіч), «Адсечаная рука» (Наталля Давыдоўская), «Маленькі Мук» (Аляксей Жбанаў), «Карлік Нос», «Малады англічанін» (Уладзімір Папковіч). Больш за 300 старонак займальнага чытання.

Адметнасць гэтага выданняў, як і ўсіх кніжных праектаў «Прайдзісвета», што пераклады зроблены з мовы арыгіналу — нямецкай. У савецкія часы часта пераклады рабілі праз расійскую.

Некаторыя з апублікаваных у кнізе казак ужо выходзілі асобнымі выданнямі. «Карлік Нос» і «Малады англічанін» летась выдаваліся ў межах дзіцячага конкурсу. А «Халоднае сэрца» выходзіла пад адной вокладкай з паслямовай Альгерда Бахарэвіча, якая ўяўляе сабой асобны мастацкі твор. Цяпер укладальніца Ганна Янкута вырашыла сабраць у адну кнігу куды больш твораў Гаўфа.

Суправаджваюць том нямецкага казачніка ілюстрацыі Кацярыны Дубовік.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?