18-гадовая дзяўчына, якая падазраецца ва ўчыненні цяжкага злачынства, з чыстасардэчным прызнаннем прыйшла ў Партызанскае РУУС Мінска.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у крымінальную гісторыю тады яшчэ 15-гадовая мінчанка трапіла ў ліпені 2012 года. Пазнаёміўшыся з двума хлопцамі з Расіі, дзяўчына ўкрала 10 тысяч долараў ЗША, пасля чаго стала хавацца ад міліцыі. Усе тры гады яна мяняла месца жыхарства па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Са знаёмымі і сваякамі зносіны спыніла, задавольвалася выпадковымі кампаніямі.

Аднак хутка з чыстасардэчным прызнаннем яна прыйшла ў раённае ўпраўленне міліцыі. Падазроная сказала, што прыйсці ў міліцыю яе прымусіла жаданне вярнуцца да нармальнага жыцця.

У дачыненні да дзяўчыны распачатая справа па арт. 205 КК (крадзеж). Зараз ёй пагражае пазбаўленне волі да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Затрыманая знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?