Фота: theconversation.com

Фота: theconversation.com

Эксперыментальны алгарытм лабараторыі штучнага інтэлекту Facebook навучыўся пазнаваць людзей на фота па ўскосных прыкметах, распавядае New Scientist.

Facebook сёння можа паспяхова пазнаць вас па твары. Новы алгарытм пазнае вас і са спіны — аналізуюцца прычоска, адзенне, форма цела, пастава…

«Ёсць многа прыкмет, што мы выкарыстоўваем. Людзі маюць характэрныя рысы, нават калі вы глядзіце на іх ззаду, — кажа Ян ЛеКун, начальнік лабараторыі штучнага інтэлекту Facebook. — Напрыклад, вы лёгка пазнаеце Марка Цукерберга, бо ён заўсёды носіць шэрую цішотку».

Такі алгарытм можа парушыць вашую прыватнасць — людзі могуць пабачыць вас на сваіх фота ў тых месцах і пры тых абставінах, калі вы не хочаце, каб вас пабачылі. А можа і дапамагчы пазбегнуць парушэння прыватнасці. ЛеКун сцвярджае, што алгарытм можна выкарыстаць, каб чалавек даведаўся, калі фота з ім з’яўляецца ў інтэрнэце.

Праблема прыватнасці людзей на фота нядаўна прывяла да часовай забароны ў Еўропе новай праграмы Facebook — Moments, што служыць для абмену фатаздымкамі. Яна ўмее пазнаваць людзей на фота, але на сёння не мае такой опцыі, каб людзі маглі адмовіцца ад распазнавання сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?