У Ерэване тысячы грамадзян, якія пратэстуюць супраць падаражэння электраэнергіі, прынеслі на праспект Маршала Баграмяна некалькі смеццевых бакаў і размясцілі іх непасрэдна перад паліцэйскім кардонам.

Па іх словах, бакі неабходныя для пабудовы ахоўнай лініі ад меркаваных дзеянняў паліцэйскіх. Разам з гэтым арганізатары шэсця перыядычна звяртаюцца да ўдзельнікаў з просьбай не кідаць нічога ў бок супрацоўнікаў праваахоўных органаў, каб не справакаваць іх ужыць сілу. Яны таксама заявілі аб прысутнасці правакатараў сярод удзельнікаў акцыі.

Паліцэйскія не рэагавалі на дзеянні ўдзельнікаў акцыі. Праз некаторы час намеснік начальніка паліцыі Ерэвана Валерый Асіпян заклікаў дэманстрантаў прыбраць з праспекта прынесеныя смеццевыя бакі, запэўніўшы, што паліцыя не будзе прымяняць ніякіх дзеянняў, бо акцыя носіць мірны характар.

Напружанне на праспекце не зніжаецца ўжо больш за гадзіну.

На шляху да рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы пратэстоўцы ўжо другі дзень вымушаныя стаяць тварам да твару з паліцэйскім кардонам. Маніфестанты скандуюць: «Мы — гаспадары краіны», «Свабодная Арменія», свішчуць і пляскаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?