Жонка ізраільскага міністра ўнутраных спраў, радыёвядучая Джудзі Шалом Нір-Мозес, выбачылася за жарт у твітары пра прэзідэнта ЗША Барака Абаму, які некаторыя карыстальнікі сацсетак палічылі расісцкім.

Жонка міністра выдаліла твіт, які трапіў пад крытыку яе падпісчыкаў, напісаўшы, што просіць прабачэння за «дурны жарт».

Раней Джудзі Шалом Нір Мозес, у якой амаль 75 тысяч падпісчыкаў у Twitter, напісала ў сябе ў мікраблогу: «Ведаеце, што такое «кава Абама»? Чорная і слабая».

Муж радыёвядучай, кіраўнік МУС Ізраіля Сільван Шалом, у траўні быў прызначаны прэм'ерам Біньямінам Нетаньяху адказным за мірныя перамовы з палестынцамі і стратэгічны дыялог са Злучанымі Штатамі.

Джудзі Шалом Нір-Мозес таксама пазней паіранізавала ў твітары, выказаўшы надзею, што гэты дурны жарт не разбурыць яе шлюб.

«Прашу прабачэння, калі я кагосьці пакрыўдзіла. Я спадзяюся, што я застануся замужам, калі мой муж выйдзе з самалёта і дазнаецца, што я зрабіла», — напісала Джудзі Шалом Нір Мозес.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?