Віталь Станішэўскі пра тое, што яго абурыла ў заяве Арлова
Вячорка пра тое, чаму лацінка не можа ісці на шкоду беларушчыне
Што было раней: лацінка ці кірыліца?
Чаму памылкова лічыць, што лацінка – вынік апалячвання
Што лепш перадае гукі сучаснай беларускай мовы?
Арабіца ў гісторыі беларускага пісьма
Пра лацінку ў 90-я, «снікерсы» і «марсы»
Два правапісы і алфавіты – наша багацце ці бяда?
Станішэўскі: Наша задача – развіваць беларушчыну ў сучаснасці, рабіць яе чымсьці функцыянальным
Вячорка пра навучанне на лацінцы ў ХХ стагоддзі
Пра суіснаванне лацінкі і кірыліцы ў Сербіі
Станішэўскі: Параўнанне з Сербіяй – некарэктнае
Вячорка: Калі ў школьных падручнікаў будуць узгадкі пра лацінку, гэтага для пачатку будзе дастаткова, каб мы сябе адчувалі прыналежнамі да некалькіх цывілізацый. Гэта наша багацце ў параўнанне з тымі ж расейсамі. Глядзець тут.
Вячорка: Гэта байка, што лацінка – каталіцкая, кірыліца – праваслаўная
Вячорка: На здароўе – хай суіснуюць паралельна школа з нармамаўкай, а розныя курсы, літаратура і г.д. – з тарашкевіцай ды лацінкай. Не бачу ў гэтым праблемы. Станішэўскі: Прапаганда тарашкевіцы і лацінкі ды крытыка дзяржаўнага мовазнаўства выхоўвае шкодны нігілізм. Глядзець тут.
* * *
Уладзімір Арлоў. Фота budzma.by.
Уладзімір Арлоў выдаў кнігу апавяданняў на лацінцы «Patria Aeterna». Гэта не першая спроба аўтара папулярызаваць лацінскі алфавіт — у 2012 годзе выйшаў зборнік вершаў «Śvieciacca vokny, dy nіkoha za jіmі». Лацінку павінен ведаць кожны адукаваны беларус, лічыць пісьменнік.
З гэтым катэгарычна не згодны лінгвіст Віталь Станішэўскі. Найперш трэба дамагчыся, каб беларусы «звычайнай» мовай пачалі карыстацца, лічыць Віталь. А наяўнасць розных алфавітаў і правапісаў адно заблытае пачаткоўцаў і адаб'е ахвоту вывучаць родную мову.
Станішэўскі таксама крытыкуе тых беларусаў, якія ўводзяць у мову новыя словы «абы не па-руску» («цішотка» замест «майкі», «гаўбец», а не «балкон» (гл. «Гаўбец», або Знайце меру з моўнымі выкрунтасамі»).
8 чэрвеня ў рэдакцыі «НН» Віталь Станішэўскі ды яго апанент мовазнаўца Вінцук Вячорка разбіраліся з беларускай лацінкай.
Чытайце таксама: Як правільна пісаць беларускай лацінкай?