AFP

AFP

Пра гэта ў панядзелак, 23 сакавіка, заявіў кіраўнік урада Алексіс Цыпрас пасля сустрэчы ў Берліне з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель. «Ні пра якія матэрыяльныя прэтэнзіі гаворка не ідзе», — цытуе Цыпраса агенцтва AFP.

Па словах грэчаскага прэм'ера, тэма рэпарацый несумяшчальная са спробай пераадолення фінансавага крызісу на еўрапейскім узроўні. Сённяшняя Германія «не мае нічога агульнага з Германіяй часоў «трэцяга рэйха», з-за якой праліта столькі крыві», заявіў Цыпрас.

Канцлер Германіі ў сваю чаргу выказала надзею на адкрытае супрацоўніцтва з Грэцыяй. «Мы б хацелі бачыць эканамічна моцную Грэцыю з растучай эканомікай», — прыводзіць словы Меркель агенцтва DPA.

Яна таксама адзначыла, што не супраць стварэння банка развіцця для аказання падтрымкі краіне, аднак пра канкрэтныя абяцанні гаворка пакуль не ідзе. Рашэнні пра аказанне далейшай фінансавай дапамогі Грэцыі павінны быць прыняты ў рамках Еўрагрупы, падкрэсліла Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?