Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што ў выпадку, калі ён абярэцца ў маі гэтага года на другі тэрмін, то не стане выстаўляць сваю кандыдатуру трэці раз.

«Гэта будзе час для новых лідараў», — сказаў Кэмеран.

Лідар Партыі кансерватараў Кэмеран займае пасаду прэм'ера з 11 мая 2010 года.

7 мая 2015 года ў Вялікабрытаніі пройдуць усеагульныя выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?