Выйшла з друку кніга гарадзенскай даследчыцы Наталлі Сліж пад назвай «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.».
Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. / Наталля Сліж. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 672 с. Наклад 750 асобнікаў.
ISBN 978-5-00076-005-5
У першую чаргу кніга прысвечаная шлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. Другасны кірунак, звязаны з асноўным, — гэта рэгуляванне сексуальных стасункаў у шлюбе і па-за шлюбам.
Фарміраванне інстытута шлюбу разглядаецца ў полі трох асноўных вектараў: заканадаўства, рэлігіі, традыцый і звычаяў.
Пры разглядзе шлюбных стасункаў зроблена даследаванне звычаёвага права і заканадаўства, відаў шлюбу на падставе заканадаўства, шлюбных стратэгій, перадшлюбнай дамовы, вяноўнага запісу, пасагу, асаблівасцей кананічнага права па рэгуляванні шлюбных стасункаў у праваслаўі, уніяцтве, каталіцызме і пратэстантызме, шляхецкага вяселля, парадку скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Пазашлюбныя стасункі разглядаюцца ў кантэксце іх рэгламентацыі на падставе заканадаўства, кананічнага права, традыцый і звычаяў.
Азнаёміцца са зместам кнігі і даведацца, дзе яе шукаць, можна тут.