Праходзяць матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе. Навічок вышэйшай лігі футбольны клуб «Віцебск» у гасцях перамог срэбранага прызёра міналага першынства мінскае «Дынама».
Віцяблене першымі забілі гол – адзначыўся Арцём Скітаў. Аднак на апошняй хвіліне першага тайма пасля грубай памылкі брамніка Дзмітрыя Гушчанкі лічбы на табло зраўняліся.
Перамогу гасцям прынёс Яўген Лебедзеў у пачатку другога тайма. Напрыканцы Гушчанка выправіўся за сваю памылку, некалькі раз выратаваўшы каманду. «Віцебск» перамагае – 2:1.
Учора адбыліся яшчэ дзве гульні: «Белшына»—«Дынама Брэст» — 0:0, БАТЭ—«Нёман» — 1:0.
У нядзелю адбылася сустрэча «Граніт»—«Шахцёр» — 0:0. Матчы ў адказ пройдуць праз два тыдні.
0
0
0
0
0
0