Правайдар «Космас ТВ» анансаваў змены ў архіўных лімітаваных тарыфах з 1 красавіка: павялічацца і аб’ём трафіку, і цэны.
На архіўных тарыфах «Лёгкі», «Базавы», «Аптымальны», «Актыўны», «Прафесіянал», «Эксперт», «Начны экспрэс», «Метэор», «Камета» і «Універсальны» аб’ём папярэдне аплочанага знешняга трафіку павялічыцца ўдвая (унутраны трафік застанецца старым), а цэны падрастуць у сярэднім на 20%.
З новымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце «Космас ТВ».
Таксама аб падаражанні тарыфаў лінейкі «iDOM» з 1 красавіка абвясціла «Дзелавая сець».
Тарыфы iDOMVIP 20 і 50 падаражаюць да 500 і 700 тысяч на месяц, iDOMVIP 100 — да 1 млн рублёў. Тарыфы iDOM 10, 50 і 100 — адпаведна да 120, 240 і 350 тысяч. Тарыфы iDOMMAX і iODM 3 падаражаюць да 120 тысяч, iDOM 5 — да 180 тысяч на месяц. У сярэднем цэны падвысяцца на 5-7%.
З новымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце «Дзелавой сеці».
Правайдар тлумачыць змены неабходнасцю падтрымкі высокай якасці паслуг і павелічэннем капітальных і эксплкатацыйных выдаткаў, у тым ліку аплаты за арэнду і электрычнасць.