У 2014 годзе 36% жыхароў Беларусі рабілі зберажэнні на чорны дзень, заявіла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

«У цэлым па Беларусі ў 2014 годзе ў 68% у хатніх гаспадарак рабілі зберажэнні. Пры гэтым 36% рэспандэнтаў планавалі выдаткаваць грошы ў бездаходны перыяд, г.зн адкладалі на чорны дзень. 44% такіх сем'яў жывуць у Гродзенскай вобласці, у Магілёўскай вобласці іх 31%», — патлумачыла Іна Мядзведзева.

Зберажэнні на куплю, будаўніцтва і рамонт нерухомасці ў цэлым па Беларусі рабілі каля 30% сем'яў. У Мінскай вобласці гэты паказчык дасягнуў 35%, а ў Гродзенскай - толькі 26%. У мінулым годзе 7,5% сем'яў мінчан адкладалі грошы на адпачынак. Гэта самы высокі паказчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?