З 12 сакавіка наземная аўтастаянка на Прывакзальнай плошчы стала платнай. Гадзіна паркоўкі каштуе 10 тысяч рублёў. Грошы трэба плаціць работнікам «Паркоўкі сталіцы».
Год таму ішла гаворка пра поўнамаштабную рэканструкцыю Прывакзальнай плошчы і аўтаматызацыю паркоўкі, аднак да рэалізацыі ідэя не дайшла.
На рагу Прывакзальнай плошчы знаходзіцца шматпавярховы аўтаматызаваны паркінг гандлёва-забаўляльнага цэнтру «Галілеа». Пакінуць машыну каштуе 10 тысяч за кожныя тры гадзіны і па 30 тысяч за кожныя наступныя суткі.
Тарыфы «Галілеа» больш выгадныя, аднак наземная стаянка пакідае магчымасці бясплатнага пакідання аўто. Паркоўшчыкі працуюць з 6 да 22 гадзін, у астатні час за стаянку заезд і выезд бясплатны.
0
0
0
0
0
0