Традыцыя адзначэння Дня святога Патрыка прасочваецца ў Ірландыі з IX-X ст.

Свята выйшла далёка за межы вострава: з XVIII ст. яно шырока адзначаецца ў ЗША, масавыя вечарыны і шэсці праходзяць сёння ў Вялікабрытаніі, Канадзе, Аргенціне, Аўстраліі і Новай Зеландыі, а таксама ў Карэі і Японіі.

Сімвалы свята — зялёны колер і трыліснік.

У 2015 годзе свята праходзіць згодна традыцыям. Святочныя мерапрыемствы пачынаюцца яшчэ з 15 сакавіка:

Парад у Дубліне, Ірландыя. Фота: dublinohiousa.gov

Парад у Дубліне, Ірландыя. Фота: dublinohiousa.gov

Парад у Дубліне, Ірландыя. Фота: pennlive.com

Парад у Дубліне, Ірландыя. Фота: pennlive.com

Штогадовы 251-ы парад у Нью-Ёрку, ЗША. Фота: dalje.com

Штогадовы 251-ы парад у Нью-Ёрку, ЗША. Фота: dalje.com

Парад у Бостане, ЗША. Фота: Boston Globe

Парад у Бостане, ЗША. Фота: Boston Globe

Парад у Таронта, Канада. Фота: johnstevenfernandez.com

Парад у Таронта, Канада. Фота: johnstevenfernandez.com

Парад у Лондане, Вялікабрытанія. Фота: irishpost.co.uk

Парад у Лондане, Вялікабрытанія. Фота: irishpost.co.uk

Парад у Токіа, Японія. Фота: Kazuhiro Nogi

Парад у Токіа, Японія. Фота: Kazuhiro Nogi

Парад на Арбаце, Масква, Расія. Фота: beblin.livejoural.com

Парад на Арбаце, Масква, Расія. Фота: beblin.livejoural.com

Сіднэйская опера, Аўстралія, афарбаваная ў колеры свята. Фота: thinglink.com

Сіднэйская опера, Аўстралія, афарбаваная ў колеры свята. Фота: thinglink.com

Традыцыйнае фарбаванне рэчкі Чыкага ў зялёны колер, ЗША. Фота: Monroe News

Традыцыйнае фарбаванне рэчкі Чыкага ў зялёны колер, ЗША. Фота: Monroe News

Дзень святога Патрыка адзначаецца і ў Беларусі.

У мінулыя гады ў Мінску праводзіліся ўрачыстыя шэсці. У 2015-м выказаць любоў да Ірландыі можна будзе ў барах і клубах.

З 19:00 у клубе Re:Public пройдзе «Тэрыторыя гульні» — шоу-праграма, прысвечаная любімаму спорту Ірландыі, футболу. Выступяць беларускія гурты «Доходяги-бэнд», «Все Crazy» і кіеўскі O'HAMSTERS. Квіткі ад 180 тысяч.

З 20:00 у клубе TNT адбудзецца вечар англамоўнай інды-музыкі. Выступяць беларускія гурты The Yankees of Moor і The Four. Уваход на мерапрыемства вольны.

З 19:00 у клубе «Салавей». Выступяць беларускія фольк-гурты Ceilidh Ceol і Ejrut, піцерскі гурт Lacuna і танцавальны дуэт B-Irish. Уваход ад 100 тысяч.

З 13 па 18 сакавіка спецыяльную праграму прапануе рэстаран «Newman» на Нямізе, 17 і 18 сакавіка пройдуць канцэрты ў кафэ Loft і «Лісінай нары», з 20:00 на тэматычную вечарыну запрашае бар «Каёт». З 20:00 свята разам з гуртом Irdorath адзначаць ў барысаўскім «Ірландскім пабе».

***

17 сакавіка — меркававы дзень смерці Святога Патрыка, які сімвалізуе прыняцца хрысціянства ў Ірландыі. Дзяржаўнае свята ў Ірландыі, Паўночнай Ірландыі ў складзе Вялікабрытаніі, на востраве Мансэрат і ў канадскай правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лабрадор. Ва ўзросце шасці год Святы Патрык, згодна яго аўтабіяграфічнай «Споведзі», быў скрадзены з роднай Брытаніі ірландскімі злодзеямі. Пад час рабства язычнік звярнуўся да хрысціянства. Патрык збягае з рабства і вяртаецца дамоў, але ў сне яму з’яўляецца анёл, які просіць вярнуцца ў Ірландыю. Ён вяртаецца ў сане біскупа, разгортвае шырокую дзейнасць па хрысціянізацыі краіны, засноўвае сотні цэркваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?