Пасля 10-гадовага перапынку Аляксандр Лукашэнка вырашыў зноў сустрэцца з прадпрымальнікамі. Мерапрыемства запланавана на сёння, 17 сакавіка, у гандлёва-забаўляльным цэнтры «Экспабел». Гэтую інфармацыю finance.tut.by афіцыйна пацвердзілі ў прэс-службе прэзідэнта.

 У мінулы раз кіраўнік дзяржавы асабіста гутарыў з прадпрымальнікамі ў сакавіку 2005 года. Тады выйшла інструкцыя Міністэрства па падатках і зборах, якая загадвала ІП, якія працуюць па адзіным падатку, плаціць ПДВ пры ўвозе тавараў з Расіі. Іпэшнікі скардзіліся, што працаваць па новых правілах не змогуць.

10 гадоў таму, president.gov.by

10 гадоў таму, president.gov.by

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прадпрымальнікамі 10 сакавіка 2005 года дапамагла вырашыць праблему: для прадпрымальнікаў увялі фіксаваны ПДВ, пазбавіўшы ад афармлення мноства дакументаў

Сёння нармальнай працы ІП пагражаюць нормы тэхрэгламенту Мытнага саюза і 222-ы ўказ прэзідэнта. Дакументы абавязваюць прадпрымальнікаў мець сертыфікаты якасці на свой тавар. Але, па словах іпэшнікаў, аформіць іх практычна немагчыма. Гэта і павінна стаць асноўнай тэмай маючай адбыцца размовы.

Улады быццам бы пайшлі насустрач прадпрымальнікам і дазволілі працаваць без дакументаў. Але пакуль толькі на словах. На мінулым тыдні ў інтэрнэце з'явіўся праект указа, які павінен усё ўзаконіць. Для тых, хто збіраецца гандляваць адзеннем без сертыфікатаў, прапануецца павялічыць падатковую нагрузку ў паўтара раза.

Прадпрымальнікі разлічваюць, што дакумент будзе падпісаны пасля сустрэчы з прэзідэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?