З боку бізнесу ў ёй удзельнічалі прадстаўнікі такіх гандлёвых цэнтраў, як «Мацярык», «Панарама», «Магніт», «Бум», «Аліса», і іншых. 

Як паведаміла БелаПАН прысутная на сустрэчы старшыня Грамадскага аб'яднання прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці Таццяна Казлоўская, абласныя ўлады цікавіліся меркаваннем бізнесу адносна патрабаванняў мець сертыфікаты якасці на кожную адзінку тавару, які рэалізуецца. 

«На гэтым тыдні прэзідэнт павінен падпісаць указ аб працы прадпрымальнікаў без дакументаў. Цяпер збіраюць прапановы. Праектам указа плануецца, што прадпрымальнікі, якія працуюць без дакументаў, будуць плаціць двайную стаўку адзінага падатку і чатырохразовую стаўку фіксаванага падатку на дададзены кошт», — расказала Казлоўская. 

Паводле яе слоў, прысутныя на сустрэчы з начальнікам упраўлення прадпрымальніцтва і знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Віктарам Красоўскім і намеснікам начальніка абласной падатковай інспекцыі Мікалаем Панковым прадпрымальнікі не пярэчылі супраць такой прапановы. «Калі ў іх няма дакументаў, то яны згодныя плаціць больш падатковых адлічэнняў і працаваць», — сказала Казлоўская. 

Яна адзначыла, што калі такое палажэнне ўвойдзе ў тэкст прэзідэнцкага ўказа, то прадпрымальнікі, якія ўжо заплацілі за сакавік двайны адзіны падатак, павінны будуць заплаціць яшчэ чатырохразовы фіксаваны ПДК. 

Паводле слоў Казлоўскай, абодва бакі ішлі насустрач у паразуменні інтарэсаў адзін аднаго, і дыялог абласных уладаў з прадпрымальнікамі быў вельмі прадуктыўным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?