Пасля сустрэчы 2 лютага з сустаршынём аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўлам Севярынцам у Ваўкавыску ў доме прадпрымальніцы Вольгі Кавальчук яе выклікалі ў КДБ.

Актывістку выклікалі па тэлефоне, але яна ісці адмовілася.

Каб высвятліць сітуацыю, у ваўкавыскі КДБ патэлефанаваў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, але там ад каментароў адмовіліся, заявіўшы, што ўсе супрацоўнікі раз’ехаліся па раёне.

Беларускія хрысціянскія дэмакраты расцэньваюць гэта як факт ціску і пераследу грамадскіх актывістаў па палітычных матывах і стварэнне перашкодаў у дзейнасці па стварэнні Партыі БХД. Мы будзем пільна сачыць за сітуацыяй і патрабаваць тлумачэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?