Суд адмовіўся адпусціць апазіцыянера Аляксея Навальнага на пахаванне Барыса Нямцова. На думку суддзі, яны былі недастаткова блізка знаёмыя.
Аляксей Навальны ўтрымліваецца пад арыштам. У канцы лютага яго пасадзілі на 15 сутак за раздачу ўлётак у метро. 2 сакавіка палітык папрасіў Прэсненскі суд Масквы, які прысудзіў яго да арышту, адпусціць яго на пахаванне Барыса Нямцова.
Пахаванне апазіцыянера пройдуць 3 сакавіка. Развітацца з ім можна з 10 да 14 гадзін у Сахараўскім цэнтры. Члена руху «Салідарнасць» Канстанціна Янкаўскаса, які ўтрымліваецца пад хатнім арыштам, адпусцілі на пахаванне Нямцова.
0
0
0
0
0
0