Бюро рэкламных стандартаў Вялікабрытаніі забараніла да паказу рэкламу смартфона Kazam Tornado 348 праз «аб’ектывізацыю жанчыны», распавядае The Verge.

Паводле сюжэту рэкламы, жанчына ў ніжняй бялізне прасуе адзенне. Яна заўважае, што пакінула смартфон у кішэні кашулі толькі тады, калі той пачынае тэлефанаваць.

Па выніках разгляду скаргаў і даследавання бюро, многія сцэны ў рэкламе прызнаныя скіраванымі на ніжнюю бялізну жанчыны. Акрамя таго, музыка і голас за кадрам наводзяць на думкі зусім не пра смартфон.

Варта адзначыць, што відэа дасяжнае на Youtube без абмежаванняў па ўзросце, хаця сэрвіс пільна сочыць за эратычным кантэнтам і яго дасяжнасцю для дзяцей.

Вытворцы смартфона Kazam Tornado 348 называюць яго «самым тонкім у свеце», але ён такім не з’яўляецца. Яго таўшчыня — 5,15 мм. На момант запуску рэкламы найтанчэйшым з’яўляўся Oppo R5 таўшчынёй 4,85 мм. Для параўнання, таўшчыня iPhone 6 — 6,9 мм, а Samsung Galaxy S5 — 8,1 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?