БелТА

БелТА

Насельніцтва Беларусі павінна быць забяспечана даступнымі і якаснымі айчыннымі лекамі. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб стане і перспектывах развіцця беларускай фармацэўтычнай прамысловасці.

Вытворчасць лекаў з'яўляецца адной іх самых даходных і хуткарослых галін у свеце. «І ў нас развіццё гэтай галіны вызначана доўгатэрміновым прыярытэтам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У Беларусі створана база для развіцця фармацэўтычнай прамысловасці. У 2010 годзе кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача давесці долю айчынных прэпаратаў на ўнутраным рынку да 50%. «Гэта адно з пытанняў нацыянальнай бяспекі. Мы павінны забяспечыць насельніцтва даступнымі якаснымі айчыннымі лекамі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Беларусь — сацыяльная дзяржава, і ўмацаванню здароўя людзей мы надаём першараднае значэнне. Так будзе заўсёды», - сказаў ён. З гэтай мэтай праводзіцца мадэрнізацыя медыцынскіх устаноў, аснашчэнне іх найноўшым абсталяваннем, рыхтуюцца кваліфікаваныя спецыялісты і, самае галоўнае, нарошчваецца вытворчасць айчынных лекавых сродкаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў сучасных умовах сур'ёзную небяспеку ўяўляе пранікненне на беларускі рынак фальшывых лекаў, якія могуць наносіць шкоду здароўю людзей і фінансах. Засцерагчы ад такіх пагроз у першую чаргу заклікана айчынная фармацэўтыка, лічыць кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?