mfa.gov.by

mfa.gov.by

Міністр замежных спраў Латвіі, якая старшынюе ў ЕС, Эдгар Рынкевічс наведвае Беларусь у рамках працоўнага візіту. На яго сустрэчы з кіраўніком беларускай дыпламатыі Уладзімірам Макеем 19 лютага абмяркоўваліся пытанні эканамічнага, палітычнага і культурнага ўзаемадзеяння ЕС і Беларусі.

Падчас гэтай сустрэчы абмяркоўвалася і пытанне ўдзелу Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Рызе сёлета 21-22 траўня.

Нагадаем, латвійскі бок і раней заяўляў пра жаданне, каб Беларусь на саміце Усходняга парнёрства была прадстаўленая на самым высокім узроўні. Раней Аляксандр Лукашэнка ніколі не прадстаўляў Беларусь на мінулых самітах — у Празе, Варшаве і Вільні.

Еўрарадыё запыталася ва Уладзіміра Макея, хто прадставіць Беларусь на саміце ў Рызе.

«Пытанне вырашаецца. Кіраўнік дзяржавы вырашыць, хто паедзе на саміт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0